Дзяржаўная карпарацыя «Агенцтва па страхаванні ўкладаў» (Расійская Федэрацыя) – Інфармацыйны партал ЕАЭС Аб абароне дэпазітаў

Дзяржаўная карпарацыя «Агенцтва па страхаванні ўкладаў» (Расійская Федэрацыя)

Дзяржаўная карпарацыя «Агенцтва па страхаванні ўкладаў» створана ў студзені 2004 г. на падставе Федэральнага закона ад 23 снежня 2003 г. № 177-ФЗ «Аб страхаванні ўкладаў у банках Расійскай Федэрацыі» для забеспячэння функцыянавання сістэмы страхавання ўкладаў.

Страхаванне ўкладаў

Галоўная функцыя Агенцтва – забеспячэнне выплаты пакрыцця па ўкладах у банках – удзельніках сістэмы страхавання ўкладаў пры надыходзе страхавога выпадку.

Удзел у сістэме страхавання ўкладаў з’яўляецца абавязковым для ўсіх банкаў, якія маюць ліцэнзію на прыцягненне ва ўклады сродкаў фізічных асоб.

Асноўнымі мэтамі сістэмы абавязковага страхавання ўкладаў у Расіі з’яўляюцца:

– абарона правоў і законных інтарэсаў укладчыкаў банкаў Расійскай Федэрацыі;

– умацаванне даверу да банкаўскай сістэмы Расійскай Федэрацыі і стымуляванне прыцягнення грашовых сродкаў у банкаўскую сістэму Расійскай Федэрацыі.

Гарантаванне пенсійных накапленняў

У Расійскай Федэрацыі таксама дзейнічае сістэма гарантавання пенсійных накапленняў з механізмам узносаў удзельнікаў, аналагічным сістэме страхавання ўкладаў.

Сістэма гарантавання правоў застрахаваных асоб (СГПЗА) абараняе абавязковыя пенсійныя накапленні ў Сацыяльным фондзе Расіі (дзяржаўным пенсійным фондзе) і недзяржаўных пенсійных фондах. Крыніцай гарантыйных выплат з’яўляецца фонд гарантавання пенсійных накапленняў (ФГПН).

Сістэма гарантавання правоў удзельнікаў (СГПУ) абараняе добраахвотныя накапленні ў недзяржаўных пенсійных фондах. Пры надыходзе гарантыйнага выпадку грамадзянам з фонду гарантавання пенсійных рэзерваў (ФГПР) будуць вернуты добраахвотныя ўзносы з улікам інвестыцыйнага даходу.

Папярэджанне банкруцтва

У адпаведнасці з Федэральным законам ад 26 кастрычніка 2002 г. № 127-ФЗ «Аб неплацежаздольнасці (банкруцтве)» Агенцтва ажыццяўляе меры па папярэджанні банкруцтва банкаў, якія з’яўляюцца ўдзельнікамі ССУ. Згодна з законам меры па папярэджанні банкруцтва банкаў могуць ажыццяўляцца Агенцтвам шляхам:

— аказання фінансавай дапамогі інвестарам, якія набываюць акцыі (долі ў статутным капітале) банка ў колькасці не менш як 75 працэнтаў звычайных акцый банка ў форме акцыянернага таварыства (долі ў статутным капітале, якія прадстаўляюць не менш як тры чвэрці галасоў ад агульнай колькасці галасоў удзельнікаў банка ў форме таварыства з абмежаванай адказнасцю);

— набыцця акцый (долей у статутным капітале) банка ў колькасці не менш як 75 працэнтаў звычайных акцый банка ў форме акцыянернага таварыства (долі ў статутным капітале, якія прадстаўляюць не менш як тры чвэрці галасоў ад агульнай колькасці галасоў удзельнікаў банка ў форме таварыства з абмежаванай адказнасцю);

— аказання фінансавай дапамогі банку пры ўмове, што Агенцтвам і (або) інвестарам набыты ў дадзенага банка яго акцыі (долі) ва ўстаноўленым памеры.

Ліквідацыя і конкурснае вядзенне

Згодна з федэральнымі законамі ад 2 снежня 1990 г. № 395-1 «Аб банках і банкаўскай дзейнасці» і ад 26 кастрычніка 2002 г. № 127-ФЗ «Аб неплацежаздольнасці (банкруцтве)» Агенцтва кіруе працэдурамі банкруцтва (ліквідацыі) крэдытных арганізацый.

Арбітражны суд прызначае Агенцтва конкурсным кіраўніком (ліквідатарам) у наступных выпадках:

— калі крэдытная арганізацыя мела ліцэнзію Банка Расіі на прыцягненне грашовых сродкаў ва ўклады фізічных асоб,

— пры банкруцтве адсутных крэдытных арганізацый – даўжнікоў,

— пры адхіленні конкурснага кіраўніка – фізічнай асобы.

Агенцтва займаецца рашэннем такіх задач, як устанаўленне і ўрэгуляванне патрабаванняў крэдытораў, фарміраванне конкурснай масы, забеспячэнне захаванасці маёмасці крэдытнай арганізацыі, якая ліквідуецца, правядзенне разлікаў з крэдыторамі, выяўленне абставін банкруцтва.

Агенцтва рэалізуе паўнамоцтвы конкурснага кіраўніка (ліквідатара) праз сваіх прадстаўнікоў, якія дзейнічаюць на падставе даверанасці ў адпаведнасці з даручэннямі Агенцтва ад імя крэдытнай арганізацыі, якая ліквідуецца.

Акрамя таго, Агенцтва ажыццяўляе паўнамоцтвы конкурснага кіраўніка ў дачыненні да страхавых арганізацый і недзяржаўных пенсійных фондаў, якія ліквідуюцца.

 

Больш інфармацыі можна знайсці на сайце Агенцтва.