Практычны семінар для страхоўшчыкаў укладаў Еўразійскага рэгіёна адбыўся ў Расійскай Федэрацыі 23–25 чэрвеня 2026 г.
Прадстаўнікі арганізацый па страхаванні ўкладаў з краін Еўразійскага рэгіёна падзяліліся вопытам у сферы ўрэгулявання неплацежаздольнасці банкаў і іх ліквідацыі на практычным семінары, які арганізавала Агенцтва па страхаванні ўкладаў Расійскай Федэрацыі 23–25 чэрвеня 2026 г. у г. Казані, Рэспубліка Татарстан.
На практычным семінары былі праведзены 4 панэльныя сесіі.
У межах Сесіі 1 “Аздараўленне банкаў: міжнародныя стандарты і практыка” былі заслуханы наступныя краінавыя даклады:
- “Міжнародныя стандарты ўрэгулявання неплацежаздольнасці банкаў (FSB, IADI, EU)” (дакладчык — Агенцтва па абароне дэпазітаў Кыргызскай Рэспублікі);
- “Параўнальны аналіз заканадаўства па аздараўленні банкаў у дзяржавах – членах ЕАЭС” (дакладчык — Еўрапейская эканамічная камісія);
- “Роля і паўнамоцтвы рэгулятара пры фінансавым аздараўленні: пошук аптымальнай мадэлі” (дакладчык — Казахстанскі фонд гарантавання дэпазітаў);
- “Распрацоўка методыкі разліку дыферэнцыраваных унёскаў на аснове ацэнкі рызык банкаў-удзельнікаў” (дакладчыкі — Агенцтва па страхаванні ўкладаў Расійскай Федэрацыі і Цэнтральны банк Рэспублікі Арменія).
У межах Сесіі 2 «Аздараўленне, санацыя і рэструктурызацыя: паўнамоцтвы органаў па ўрэгуляванні неплацежаздольнасці» разгледжаны наступныя краінавыя даклады:
- “Механізмы ўдзелу дзяржавы ў фінансавым аздараўленні. Распрацоўка тыповага плана ўрэгулявання неплацежаздольнасці банка (рэкапіталізацыя, рэструктурызацыя актываў і пасіваў і інш.)” (дакладчык — Агенцтва па страхаванні ўкладаў Расійскай Федэрацыі);
- “Паўнамоцтвы знешніх кіраўнікоў пры санацыі, рэструктурызацыі банкаў і іншых арганізацый. Асноўныя абмежаванні правоў уласнікаў, органаў кіравання і крэдытораў пры санацыі, рэструктурызацыі банкаў і іншых фінансавых арганізацый” (дакладчык — Агенцтва па страхаванні ўкладаў Расійскай Федэрацыі).
У межах Сесіі 3 «Вопыт ліквідацыі, санацыі, рэструктурызацыі банкаў і ФКУ» былі заслуханы наступныя краінавыя даклады:
- “Практыка ўзаемадзеяння страхоўшчыкаў дэпазітаў пры выкананні функцый антыкрызіснага кіраўніка з трэцімі асобамі, уключаючы аўтсорсінгавыя арганізацыі, у тым ліку з мэтай прыцягнення спецыялістаў” (дакладчык — Агенцтва па страхаванні ўкладаў Расійскай Федэрацыі);
- “Практычныя кейсы з судовай і правапрымяняльнай практыкі, якія сталі нагодай для ўдасканалення існуючай практыкі страхоўшчыка дэпазітаў” (дакладчыкі — Агенцтва па гарантаваным пакрыцці банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб Рэспублікі Беларусь, Казахстанскі фонд гарантавання дэпазітаў і Агенцтва па страхаванні ўкладаў Расійскай Федэрацыі).
У межах Сесіі 4 «Аўтаматызацыя і павышэнне эфектыўнасці dзейнасці падраздзяленняў падтрымкі страхоўшчыкаў дэпазітаў» сваім вопытам падзяліліся прадстаўнікі Агенцтва па страхаванні ўкладаў Расійскай Федэрацыі, Казахстанскага фонду гарантавання дэпазітаў, Агенцтва па абароне дэпазітаў Кыргызскай Рэспублікі, а таксама Агенцтва па абароне дэпазітаў Рэспублікі Сербія.
У практычным семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі страхоўшчыкаў дэпазітаў краін ЕАЭС, Рэспублікі Таджыкістан, Рэспублікі Сербія, Рэспублікі Узбекістан, а таксама прадстаўнікі Еўрапейскай эканамічнай камісіі і нацыянальных банкаў Рэспублікі Абхазія і Рэспублікі Арменія.