Агляд важных падзей у II квартале 2026 года ў Расійскай Федэрацыі
У II квартале 2026 года ў Расійскай Федэрацыі ў сферы страхавання (гарантавання) банкаўскіх укладаў (дэпазітаў), ліквідацыі, фінансавага аздараўлення і банкруцтва крэдытных арганізацый, а таксама функцыянавання банкаўскага рынку адбыліся наступныя падзеі:
1. ДК «АСВ» забяспечыць абарону ўкладаў грамадзян па дагаворах жыллёвых ашчаджэнняў
У Расійскай Федэрацыі з 1 студзеня 2027 г. уводзіцца новы від укладу для фізічных асоб – дагавор жыллёвых ашчаджэнняў, па якім устаноўлены асобны ліміт страхавога пакрыцця ў 10 млн рублёў на аднаго ўкладчыка ў адной крэдытнай арганізацыі жыллёвых ашчаджэнняў.
2. На сайце ДК «АСВ» з’явіўся электронны сэрвіс для арбітражных кіраўнікоў
ДК «АСВ» запусціла на сваім сайце сэрвіс для адкрыцця асобнага спецыяльнага рахунку крэдытных арганізацый, якія ліквідуюцца і не ўваходзяць у сістэму страхавання ўкладаў, для задавальнення патрабаванняў крэдытораў дадзенай крэдытнай арганізацыі.
3. Прадстаўнікі ДК «АСВ» правялі рабочыя сустрэчы з калегамі з Інданезійскай карпарацыі па страхаванні дэпазітаў (IDIC)
У ходзе візіту ў Рэспубліку Інданезія 28-29 красавіка 2026 г. бакі абмеркавалі актуальныя пытанні кіравання нацыянальнымі сістэмамі страхавання ўкладаў, прадстаўнікі ДК «АСВ» падзяліліся вопытам анлайн-выплат укладчыкам крэдытных арганізацый, якія ліквідуюцца, азнаёміліся з практыкай і планамі развіцця IDIC як страхоўшчыка ісламскіх фінансавых прадуктаў і органа па ўрэгуляванні неплацежаздольных банкаў.
4. Страхоўшчыкі дэпазітаў з Расіі, Узбекістана і Беларусі абмяняліся вопытам развіцця нацыянальных сістэм гарантавання ашчаджэнняў
Прадстаўнікі арганізацый па страхаванні ўкладаў Еўразійскага рэгіёна 14-16 красавіка 2026 года на семінары ў Самаркандзе (Рэспубліка Узбекістан) расказалі пра практыку арганізацыі і лічбавізацыі страхавых выплат у сваіх краінах і працу па ўмацаванні даверу грамадзян да сістэмы страхавання ўкладаў, а таксама абмеркавалі пытанні эфектыўнасці ліквідацыйных працэдур фінансавых арганізацый.
5. Страхавы выпадак: 10 красавіка 2026 г. у Банка РМП (АТ) адклікана ліцэнзія
На ДК «АСВ» ускладзены функцыі часовай адміністрацыі. Па даных справаздачнасці банка на 1 сакавіка 2026 г., страхавая адказнасць па ўкладах у Банку РМП (АТ) папярэдне ацэньваецца ў 120,9 млн рублёў.
6. Банк Расіі двойчы панізіў ключавую стаўку
Працягам II квартала 2026 г. Банк Расіі двойчы знізіў ключавую стаўку, сумарна на 75 б.п. – да 14,50 і 14,25% гадавых адпаведна.
7. Банк Расіі пасля абмеркавання з рынкам і ўнутранага тэсціравання апублікаваў для грамадскіх кансультацый даклад «Удакладнены падыход да ацэнкі эканамічнага становішча банкаў»
У новым падыходзе ўдакладнена логіка вызначэння выніковай класіфікацыйнай групы банка і скарочана колькасць паказчыкаў. Сярод ключавых змяненняў – адмова ад складанай бальна-вагавой сістэмы на карысць ацэнкі сукупнага ўплыву рызык на капітал, а таксама разлік ацэнкі эканамічнага становішча на кансалідаваным узроўні. У выніку методыка стала дакладнейшай, а яе вынікі цяпер лягчэй інтэрпрэтаваць.
Плануецца, што новы падыход пачне выкарыстоўвацца з 2029 года.
8. Банк Расіі апублікаваў вынікі сацыялагічнага даследавання «Стаўленне насельніцтва Расійскай Федэрацыі да розных сродкаў плацяжу» ў 2025 годзе
У 2025 годзе расіяне часцей выкарыстоўвалі налічнасць як у штодзённых разліках, так і для ашчаджэнняў. Пры гэтым працягвалі расці безналічныя плацяжы. Прыхільнікі «лічбы» выбіралі для сябе зручныя сэрвісы: па-ранейшаму найбольш запатрабаванай заставалася дэбетавая карта, стала больш тых, хто плаціў па QR-кодзе праз Сістэму хуткіх плацяжоў, на трэцім месцы па папулярнасці – мабільныя і анлайн-банкі.
9. Банк Расіі апублікаваў вынікі ацэнкі ўзроўню задаволенасці грамадзян і бізнесу плацежнымі паслугамі і разліку індэкса лічбавізацыі нацыянальнай плацежнай сістэмы
Вынікі ацэнкі ўзроўню задаволенасці паказваюць, што грамадзяне ў цэлым задаволены сучаснымі плацежнымі сэрвісамі і інструментамі. Яны высока ацэньваюць хуткія і бясшоўныя спосабы аплаты і пераводаў, якія патрабуюць мінімальнай колькасці дзеянняў, але пры гэтым лічаць недастаткова зручнай сістэму аплаты ЖКГ, адукацыйных і дзяржаўных паслуг (пры аплаце картай неабходна ўводзіць яе поўныя рэквізіты, пацвярджаць аперацыю кодам).
Банк Расіі пачаў упершыню разлічваць «індэкс лічбавізацыі» – комплексны паказчык развіцця плацежнага рынку, які ўлічвае 15 кампанентаў, уключаючы ступень пранікнення новых тэхналогій і інтарэс бізнесу да іх укаранення, асартымент плацежных сэрвісаў і іх даступнасць для насельніцтва, бяспеку і бесперабойнасць інфраструктуры.
Вынікі ацэнкі ўзроўню задаволенасці
Вынікі разліку індэкса лічбавізацыі
10. Банк Расіі апублікаваў Канцэпцыю рэформы рэгулявання субардэнаваных інструментаў
Навацыі закліканы павысіць здольнасць банкаў самастойна аднаўляць дастатковасць капіталу ў стрэсе, а таксама істотна пашырыць іх магчымасці па прыцягненні субардэнаванага доўгу за кошт павышэння яго інвестыцыйнай прывабнасці.
Канцэпцыя рэформы рэгулявання субардэнаваных інструментаў
11. Банк Расіі разглядае магчымасць стварэння ў інфраструктуры лічбавага рубля асобнага кампанента – платформы камерцыйных смарт-кантрактаў (ПКСК)
Банк Расіі апублікаваў Канцэпцыю платформы камерцыйных смарт-кантрактаў, якая дазволіць не толькі Банку Расіі, але таксама іншым удзельнікам рынку самім распрацоўваць сцэнарыі такіх кантрактаў, а грамадзяне і кампаніі ў залежнасці ад сваіх задач змогуць выбіраць найбольш прыдатныя прапановы. Мяркуецца, што аператарам платформы на першым этапе стане Банк Расіі.
У канцэпцыі таксама адлюстраваны падыходы да забеспячэння інфармацыйнай бяспекі ПКСК.
Канцэпцыю платформы камерцыйных смарт-кантрактаў
12. Банк Расіі апублікаваў метадычныя рэкамендацыі, якія дапамогуць фінансавым арганізацыям забяспечыць інфармацыйную бяспеку пры выкарыстанні тэхналогій штучнага інтэлекту (ШІ)
Гэта першы дакумент рэгулятара, у якім сістэматызаваны рызыкі прымянення ШІ, апісаны магчымыя тактыкі атак зламыснікаў на сістэмы ШІ і дадзены рэкамендацыі па мерах абароны. Адзін з раздзелаў дакумента тычыцца інфармацыйнай бяспекі пры выкарыстанні ШІ-сэрвісаў, якія прадастаўляюць пастаўшчыкі паслуг.
Банк Расіі таксама рэкамендуе ўдзельнікам рынку распрацаваць уласныя мадэлі пагрозаў і палітыку інфармацыйнай бяспекі для працы з ШІ.
13. Банк Расіі прапануе павялічыць патрабаванні да мінімальнага памеру капіталу банкаў
На сайце Банка Расіі апублікаваны матэрыял «Павелічэнне мінімальнага памеру капіталу банкаў: даклад для грамадскіх кансультацый», у адпаведнасці з якім патрабаванні да мінімальнага памеру капіталу банкаў з універсальнай ліцэнзіяй прапануецца павялічыць з 1 млрд да 3 млрд рублёў і банкаў з базавай ліцэнзіяй – з 0,3 млрд да 1 млрд рублёў.
14. Банк Расіі апублікаваў справаздачу аб выніках публічнага абмеркавання даклада аб прымяненні штучнага інтэлекту на фінансавым рынку
Ключавымі напрамкамі развіцця ШІ на фінансавым рынку стануць мяккае рэгуляванне і стварэнне давераных платформ для абмену данымі. Удзельнікі рынку мяркуюць, што для развіцця ШІ неабходныя даступнасць інфраструктурных рашэнняў, наяўнасць якасных даных для навучання мадэлей ШІ, давер да тэхналогіі і стварэнне спрыяльных рэгулятарных умоў.
Банк Расіі працягне прытрымлівацца тэхналагічна нейтральнага падыходу, які дазваляе ўдзельнікам рынку ўкараняць інавацыі і развіваць ШІ. Акрамя таго, рэгулятар лічыць важным захоўваць рамачны характар міжгаліновага рэгулявання прымянення ШІ. Гэта дазволіць улічваць асаблівасці розных галін, бягучы ўзровень укаранення ШІ ў іх, а таксама спецыфічныя для кожнай галіны рызыкі.
Рынак ужо прытрымліваецца рэкамендацый Кодэкса этыкі ў сферы штучнага інтэлекту. У гэтым годзе Банк Расіі разам з фінансавымі арганізацыямі плануе падрыхтаваць зборнік лепшых практык яго выканання.
Удзельнікі рынку падтрымалі прапановы Банка Расіі па стварэнні давераных платформ для абмену данымі. Мяркуецца, што яны дазволяць фінансавым арганізацыям сумесна навучаць мадэлі ШІ, каб процідзейнічаць махлярству, ацэньваць рызыкі і ўдасканальваць кліенцкія сэрвісы.
Банк Расіі падрыхтуе прапановы па рэгуляванні дзейнасці такіх платформ. Рэгулятар таксама будзе весці працу па зняцці бар’ераў для выкарыстання
на фінансавым рынку тэхналогій павышэння канфідэнцыйнасці даных.
Справаздача аб выніках публічнага абмеркавання даклада
Кодэкс этыкі ў сферы распрацоўкі і прымянення штучнага інтэлекту на фінансавым рынку