У Мінску адбылося пасяджэнне Экспертнай групы па гарманізацыі
У горадзе Мінску, Рэспубліка Беларусь, 13-14 мая 2026 г. у вочным фармаце адбылося пасяджэнне Экспертнай групы па пытаннях гарманізацыі заканадаўства ў сферы страхавання (гарантавання) банкаўскіх укладаў (дэпазітаў), ліквідацыі, фінансавага аздараўлення і банкруцтва крэдытных арганізацый на тэрыторыі ЕАЭС пры Кансультатыўным камітэце па фінансавых рынках Еўразійскай эканамічнай камісіі (далей – Экспертная група). Арганізатарам пасяджэння Экспертнай групы выступіла дзяржаўная ўстанова “Агенцтва па гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб”.
У ходзе пасяджэння члены Экспертнай групы сумесна з удзельнікамі падгрупы па банкаўскім сектары рабочай групы па пытаннях гарманізацыі заканадаўства дзяржаў – членаў ЕАЭС у фінансавай сферы пры Кансультатыўным камітэце па фінансавых рынках Еўразійскай эканамічнай камісіі абмеркавалі праект Узгодненых прапаноў па гарманізацыі заканадаўства дзяржаў – членаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў дачыненні да функцыянавання сістэм страхавання (гарантавання) укладаў (дэпазітаў) насельніцтва.
Акрамя таго, у ходзе пасяджэння было першасна разгледжана Экспертнае заключэнне па параметры «Падатковая палітыка ў дачыненні да арганізацый па страхаванні (гарантаванні) укладаў (дэпазітаў)» і зацверджаны Экспертныя заключэнні па наступных параметрах:
- «Працэснае кіраванне і сістэма ўнутранага кантролю ў арганізацыі па страхаванні (гарантаванні) укладаў (дэпазітаў)»;
- «Сістэма забеспячэння бесперапыннасці дзейнасці страхоўшчыка дэпазітаў»;
- «Кіраванне рызыкамі ў сістэме страхавання ўкладаў, стрэс-тэсціраванне сістэмы страхавання ўкладаў».