Адбылося паседжанне Экспертнай групы па гарманізацыі заканадаўства
У фармаце відэаканферэнцсувязі 17, 18 і 25 верасня 2025 г. адбыліся чарговыя пасяджэнні Экспертнай групы па гарманізацыі заканадаўства ў сферы страхавання (гарантавання) банкаўскіх укладаў (дэпазітаў), ліквідацыі, фінансавага аздараўлення і банкруцтва крэдытных арганізацый на тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза пры Кансультатыўным Камітэце па фінансавых рынках Еўразійскай эканамічнай камісіі.
Падчас пасяджэння былі ўнесены змяненні ў план работы Экспертнай групы на 2025 год.
Акрамя таго, былі разгледжаны і ўзгоднены пункты праекта Узгодненых прапаноў па гарманізацыі заканадаўства дзяржаў – членаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў дачыненні да функцыянавання сістэм страхавання (гарантавання) укладаў (дэпазітаў) насельніцтва:
- Глава 2. Аб’ём страхавога пакрыцця
- Глава 3. Тэрміны выплаты страхавога пакрыцця