Практычны семінар для страхоўшчыкаў укладаў Еўразійскага рэгіёна адбыўся ў Рэспубліцы Беларусь 10–11 верасня 2025 г.
Прадстаўнікі арганізацый па страхаванні ўкладаў з краін Еўразійскага рэгіёна падзяліліся вопытам абароны інтарэсаў укладчыкаў і крэдытораў банкаў на семінары, які арганізавала Агенцтва па гарантаваным пакрыцці банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб Рэспублікі Беларусь 10-11 верасня 2025 г. у Вучэбным цэнтры Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.
На практычным семінары былі заслуханы ключавыя даклады і праведзены 3 панэльныя сесіі.
Ключавыя даклады:
«Кампазітны індыкатар сістэмнага фінансавага стрэсу для Рэспублікі Беларусь» (дакладчык — Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь);
- «Развіццё аналітычнай дзейнасці страхаўшчыка дэпазітаў Рэспублікі Беларусь у рамках рэалізацыі яго Стратэгіі развіцця на 2025-2030 гады» (дакладчык — Агенцтва па гарантаваным пакрыцці банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб Рэспублікі Беларусь).
У рамках Сесіі 1 «Аналітычная дзейнасць па ацэнцы рызык банкаў і дыферэнцыяцыі ўзносаў банкаў у рэзерв страхаўшчыкоў дэпазітаў» былі заслуханы наступныя краінавыя даклады:
«Рэкамендацыі МАСД і міжнародны вопыт па ўкараненні і прымяненні сістэмы дыферэнцыраваных узносаў» (дакладчык — Фонд гарантавання пакрыцця ўкладаў Рэспублікі Арменія);
- «Дзеючая ў Рэспубліцы Беларусь сістэма ацэнкі рызык банкаў і вылічэння памеру каляндарных узносаў на аснове дыферэнцыраваных ставак» (дакладчык — Агенцтва па гарантаваным пакрыцці банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб Рэспублікі Беларусь);
- «Дыферэнцыраваныя ўзносы банкаў у сістэму гарантавання дэпазітаў: ацэнка рызык і ўстойлівасць банкаў» (дакладчык — Казахстанскі фонд гарантавання дэпазітаў);
- «Распрацоўка методыкі разліку дыферэнцыраваных узносаў на аснове ацэнкі рызык банкаў-удзельнікаў» (дакладчык — Агенцтва па абароне дэпазітаў Кыргызскай Рэспублікі).
У рамках Сесіі 2 «Ацэнка фінансавага стану банкаў у мэтах вызначэння імавернасці надыходу страхавых выпадкаў. Аналітычнае забеспячэнне прыняцця рашэнняў пры ўзнікненні ў банках крызісных сітуацый (выбар паміж банкруцтвам з выплатай пакрыцця і прымяненнем мер, накіраваных на яго прадухіленне з удзелам страхаўшчыка ўкладаў у фінансавым аздараўленні/ўрэгуляванні праблемнага банка» разгледжаны наступныя краінавыя даклады:
- «Падыходы АТ «Казахстанскі фонд гарантавання дэпазітаў» да ацэнкі мэтазгоднасці прымянення P&A (Purchase and Assumption)» (дакладчык — Казахстанскі фонд гарантавання дэпазітаў);
- «Ацэнка імавернасці надыходу страхавых выпадкаў у Расійскай Федэрацыі» (дакладчык — дзяржаўная карпарацыя «Агенцтва па страхаванні ўкладаў», Расійская Федэрацыя);
У рамках Сесіі 3 «Аналітыка дастатковасці рэзерву страхаўшчыка дэпазітаў, стрэс-тэсціраванне яго стану, прагназаванне дынамікі рэзерву і ўплыву на яго ўзносаў банка» былі заслуханы наступныя краінавыя даклады:
- «Вопыт АСУ ў ацэнцы дастатковасці сродкаў Фонду абавязковага страхавання ўкладаў» (дакладчык — дзяржаўная карпарацыя «Агенцтва па страхаванні ўкладаў», Расійская Федэрацыя);
- «Сістэма абавязковых узносаў у Рэспубліцы Арменія і падыходы Фонду да фарміравання рэзерву і вызначэння яго дастатковасці» (дакладчык — Фонд гарантавання пакрыцця ўкладаў Рэспублікі Арменія);
- «Методыкі стрэс-тэсціравання рэзерваў агенцтваў па страхаванні ўкладаў: міжнародны вопыт» (дакладчык — Агенцтва па абароне дэпазітаў Кыргызскай Рэспублікі);
- «Метады прагназавання каляндарных узносаў, што прымяняюцца страхаўшчыком дэпазітаў Рэспублікі Беларусь, і актуальныя пытанні дынамікі суадносін рэзерву і сукупнай разліковай базы банкаў» (дакладчык — Агенцтва па гарантаваным пакрыцці банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб Рэспублікі Беларусь);
- «Фінансавая ўстойлівасць фонду страхавання дэпазітаў: дастатковасць рэзерву, стрэс-тэсціраванне і прагноз дынамікі» (дакладчык — Казахстанскі фонд гарантавання дэпазітаў).
На семінары таксама выступілі прадстаўнікі Фонду гарантавання грамадзян у банках Рэспублікі Узбекістан з дакладам «Сістэма гарантавання ўкладаў Узбекістана»