Паседжанне Экспертнай групы адбылося ў Дыліжане 17 ліпеня 2025 года
У рамках дзейнасці Экспертнай групы па гарманізацыі заканадаўства ў сферы страхавання (гарантавання) банкаўскіх укладаў (дэпазітаў), ліквідацыі, фінансавага аздараўлення і банкруцтва крэдытных арганізацый на тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза пры Кансультатыўным Камітэце па фінансавых рынках Еўразійскай эканамічнай камісіі 17 ліпеня 2025 года ў г. Дыліжане, Рэспубліка Арменія, адбылося чарговае пасяджэнне, арганізатарам якога выступіў Фонд гарантавання пакрыцця ўкладаў Арменіі.
У рамках пасяджэння Экспертнай групы абмяркоўваліся наступныя пытанні:
- Экспертнае заключэнне «Кіраванне рызыкамі ў сістэме страхавання ўкладаў і стрэс-тэсціраванне сістэмы страхавання ўкладаў і сістэма забеспячэння бесперапыннасці дзейнасці страхоўшчыка дэпазітаў» (першасны разгляд);
- Экспертнае заключэнне «Працэснае кіраванне і сістэма ўнутранага кантролю ў арганізацыі па страхаванні (гарантаванні) укладаў (дэпазітаў)» (першасны разгляд);
- Узгодненыя прапановы па гарманізацыі заканадаўства дзяржаў – членаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў дачыненні да функцыянавання сістэм страхавання (гарантавання) укладаў (дэпазітаў) насельніцтва.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі арганізацый па страхаванні (гарантаванні) дэпазітаў і фінансавых рэгулятараў дзяржаў – членаў ЕАЭС і Рэспублікі Узбекістан, а таксама прадстаўнікі Еўразійскай эканамічнай камісіі