Панэльная сесія ў гонар 20-годдзя Фонду Арменіі адбылася 18 ліпеня 2025 г. ў Дыліжане
24.07.2025 у 14:50
Панэльная сесія па тэме «Роля сістэмы страхавання (гарантавання) укладаў у фінансавай стабільнасці» адбылася ў г. Дыліжане (Рэспубліка Арменія) 18 ліпеня 2025 года. Мерапрыемства было арганізавана Фондам гарантавання пакрыцця ўкладаў Рэспублікі Арменія і прысвечана 20-гадоваму юбілею стварэння сістэмы гарантавання ўкладаў у Арменіі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі дзесяці краін.
- Эрмінэ Аруцюнян, Дырэктар Фонду гарантавання пакрыцця ўкладаў Рэспублікі Арменія, і Марцін Галсцян, Старшыня Цэнтральнага Банка Рэспублікі Арменія, адкрылі сесію і прывіталі яе ўдзельнікаў.
- Генеральны дырэктар дзяржаўнай карпарацыі «Агенцтва па страхаванні ўкладаў» Расійскай Федэрацыі Андрэй Мельнікаў, выступаючы з дакладам аб ролі сістэмы страхавання ўкладаў у падтрыманні фінансавай стабільнасці ў Расіі, расказаў аб новаўвядзеннях у заканадаўстве, звязаных з павышэннем лімітавага памеру страхавога пакрыцця па доўгатэрміновых укладах.
- Юрый Ліпніцкі, намеснік генеральнага дырэктара дзяржаўнай установы “Агенцтва гарантаванага пакрыцця банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб”, расказаў пра ролю Агенцтва ў сістэме падтрымання фінансавай стабільнасці дзяржавы.
- Бота Акбаева, Намеснік Старшыні Казахстанскага фонду гарантавання дэпазітаў, расказала пра ролю сістэмы страхавання ўкладаў у падтрыманні фінансавай стабільнасці Рэспублікі Казахстан, у прыватнасці, пра ўплыў праведзенай рэформы механізма ўстанаўлення ставак узносаў банкаў – удзельнікаў сістэмы страхавання ўкладаў на ўзровень працэнтных ставак па дэпазітах.
- Кіраўнік Агенцтва па страхаванні дэпазітаў Грузіі Леван Тодуа прадставіў удзельнікам сесіі інфармацыю аб рабоце Агентства па страхаванні дэпазітаў і рынку ўкладаў Грузіі.
- Андраш Комар, Генеральны Дырэктар Нацыянальнага фонду страхавання дэпазітаў Венгрыі, выступіў з дакладам аб узаемадзеянні страхоўшчыка дэпазітаў з іншымі ўдзельнікамі сістэмы падтрымання фінансавай стабільнасці. Па гэтай тэме быў прадстаўлены дакумент Еўрапейскага форуму страхоўшчыкаў дэпазітаў (EFDI), адным з аўтараў якога з’яўляецца спадар Комар.
- Прадстаўнікі Вучэбна-даследчага цэнтра Цэнтральнага Банка Рэспублікі Арменія прадставілі вынікі даследавання ролі сістэмы гарантавання дэпазітаў у перыяды крызісаў. Вопыт Арменіі дэманструе, што папярэднія крызісы аказваюць значны ўплыў на зберагальныя паводзіны ўкладчыкаў.
- Генеральны дырэктар італьянскай фінтэх-кампаніі «DIAMAN Tech», Майкл Занон, выступіў з прэзентацыяй, прысвечанай інтэграваным стрэс-тэстам і мадэлям сімуляцыі для павышэння стратэгічнай устойлівасці інвестыцыйнага партфеля сістэмы страхавання ўкладаў. Ён падкрэсліў крытычнае значэнне ўстойлівасці інвестыцыйнага партфеля страхоўшчыка дэпазітаў і неабходнасць выкарыстання гібкай і маштабіруемай платформы, якая аб’ядноўвае кантроль аперацыйных лімітаў з механізмам ацэнкі на аснове бухгалтарскай справаздачнасці