Пасяджэнне Экспертнай групы па гарманізацыі заканадаўства адбылося 19 чэрвеня 2025 года
19.06.2025 у 15:35
19 чэрвеня 2025 года адбылося пасяджэнне Экспертнай групы па гарманізацыі заканадаўства ў сферы страхавання (гарантавання) банкаўскіх укладаў (дэпазітаў), ліквідацыі, фінансавага аздараўлення і банкруцтва крэдытных арганізацый на тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза пры Кансультатыўным Камітэце па фінансавых рынках Еўразійскай эканамічнай камісіі (далей – Экспертная група). Пасяджэнне адбылося ў фармаце відэаканферэнцсувязі.
У ходзе пасяджэння Экспертнай групы:
- прадстаўлены абнаўленні на Інфармацыйным партале ЕАЭС аб абароне дэпазітаў, сфарміравана рабочая група ў мэтах яго далейшага напаўнення;
- абмеркаваны парадак дня наступнага пасяджэння Экспертнай групы 17-18 ліпеня 2025 г. у г. Дыліжане, Рэспубліка Арменія;
- адбылося абмеркаванне рэкамендацый наконт мінімальных патрабаванняў да памеру страхавога пакрыцця ў краінах – членах ЕАЭС у рамках падрыхтоўкі Узгодненых прапаноў па гарманізацыі заканадаўства дзяржаў – членаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў дачыненні да функцыянавання сістэм страхавання (гарантавання) укладаў (дэпазітаў) насельніцтва (Рэкамендацыя)