Пасяджэнне Экспертнай групы адбылося ў Мінску 21-22 мая 2025 года – Інфармацыйны партал ЕАЭС Аб абароне дэпазітаў

Пасяджэнне Экспертнай групы адбылося ў Мінску 21-22 мая 2025 года

27.05.2025 у 12:24

У рамках дзейнасці Экспертнай групы па гарманізацыі заканадаўства ў сферы страхавання (гарантавання) банкаўскіх укладаў (дэпазітаў), ліквідацыі, фінансавага аздараўлення і банкруцтва крэдытных арганізацый на тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза пры Кансультатыўным Камітэце па фінансавых рынках Еўразійскай эканамічнай камісіі 21-22 мая 2025 года ў г. Мінску, Рэспубліка Беларусь, адбылося чарговае пасяджэнне, арганізатарам якога выступіла  дзяржаўная установа “Агенцтва гарантаванага пакрыцця банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб”.

У рамках пасяджэння Экспертнай групы:

  • зацверджана Экспертнае заключэнне па параметры «Выплата пакрыцця пры падачы заявы анлайн і ў беззаяўным парадку»;
  • зацверджана рэвізія Экспертнага заключэння «Мандат арганізацыі па страхаванні (гарантаванні) ўкладаў (дэпазітаў)»;
  • абмяркоўваліся Узгодненыя прапановы па гарманізацыі заканадаўства дзяржаў – членаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў дачыненні да функцыянавання сістэм страхавання (гарантавання) ўкладаў (дэпазітаў) насельніцтва.

У мерапрыемствах прынялі ўдзел прадстаўнікі арганізацый па страхаванні (гарантаванні) дэпазітаў і фінансавых рэгулятараў дзяржаў – членаў ЕАЭС, а таксама прадстаўнікі Еўразійскай эканамічнай камісіі.