Пасяджэнне Рабочай групы па цыфравізацыі адбылося ў Ніжнім Ноўгарадзе 23 красавіка 2025 г.
У рамках дзейнасці Рабочай групы па ўзаемадзеянні ў сферы цыфравізацыі страхоўшчыкаў дэпазітаў дзяржаў — членаў Еўразійскага эканамічнага саюза (далей — ЕАЭС) 23 красавіка 2025 г. у Ніжнім Ноўгарадзе, Расійская Федэрацыя, адбылося трынаццатае пасяджэнне, арганізатарам якога выступіла дзяржаўная карпарацыя «Агенцтва па страхаванні ўкладаў» (АСВ). У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх арганізацый па страхаванні ўкладаў дзяржаў – членаў ЕАЭС.
З дакладамі на тэму анлайн-выплат страхавога пакрыцця выступілі прадстаўнікі Агенцтва па гарантаванні дэпазітаў Рэспублікі Беларусь і Агенцтва па страхаванні ўкладаў Расійскай Федэрацыі. Прадстаўнікі АСВ таксама расказалі аб выкарыстанні тэхналогій штучнага інтэлекту ў дзейнасці страхоўшчыка дэпазітаў.