Адбыўся практычны анлайн-семінар на тэму павышэння дасведчанасці грамадзян аб абароне дэпазітаў у краінах ЕАЭС
У адпаведнасці з рашэннем Савета кіраўнікоў арганізацый па страхаванні (гарантаванні) банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) дзяржаў – членаў Еўразійскага эканамічнага саюза 4 сакавіка 2025 г. у фармаце відэаканферэнцсувязі адбыўся практычны семінар для работнікаў арганізацый па страхаванні (гарантаванні) укладаў (дэпазітаў) дзяржаў – членаў ЕАЭС на тэму «Інфармацыйная палітыка страхоўшчыкаў дэпазітаў і практыка павышэння дасведчанасці грамадзян аб сістэме гарантаванага пакрыцця ўкладаў і іх абароне».
Мерапрыемства было арганізавана сумесна Фондам гарантавання пакрыцця ўкладаў Арменіі і Агенцтвам па страхаванні ўкладаў Расійскай Федэрацыі. Удзельнікі семінара абмяняліся вопытам і абмеркавалі адзін з адным пытанні, якія іх цікавяць.
З дакладамі выступілі прадстаўнікі Агенцтва па страхаванні ўкладаў Расійскай Федэрацыі, Фонду гарантавання пакрыцця ўкладаў Арменіі і Агенцтва па абароне дэпазітаў Кыргызскай Рэспублікі.
«Лічбавыя тэхналогіі — гэта аптымальны шлях вырашэння нашых задач».
Намеснік выканаўчага дырэктара Агенцтва па абароне дэпазітаў Кыргызскай Рэспублікі,
Нурлан Макушавіч Байбасуноў
У практычным семінары прынялі ўдзел звыш 40 работнікаў і кіраўнікоў страхоўшчыкаў дэпазітаў дзяржаў – членаў ЕАЭС.