У Мінску 22-23 мая 2024 г. адбылося пасяджэнне Экспертнай групы па гарманізацыі заканадаўства
У рамках дзейнасці Экспертнай групы па гарманізацыі заканадаўства ў сферы страхавання (гарантавання) банкаўскіх укладаў (дэпазітаў), ліквідацыі, фінансавага аздараўлення і банкруцтва крэдытных арганізацый на тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза (далей – ЕАЭС) пры Кансультатыўным Камітэце па фінансавых рынках Еўразійскай эканамічнай камісіі 22-23 мая 2024 г. у горадзе Мінску, Рэспубліка Беларусь, адбылося пасяджэнне прадстаўнікоў дзяржаў – членаў ЕАЭС, арганізатарам якога выступіла дзяржаўная ўстанова “Агенцтва гарантаванага пакрыцця банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб” Рэспублікі Беларусь. У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі Еўразійскай эканамічнай камісіі, арганізацый па страхаванні ўкладаў, а таксама фінансавых рэгулятараў дзяржаў – удзельнікаў ЕАЭС.
У ходзе пасяджэння адбылося абмеркаванне пытанняў ажыццяўлення гарманізацыі заканадаўства дзяржаў-членаў у сферы страхавання (гарантавання) банкаўскіх укладаў (дэпазітаў), інтэграцыйных працэсаў у рамках ЕАЭС і фарміравання агульнага фінансавага рынку. У прыватнасці, абмяркоўваліся наступныя тэмы: органы кіравання страхоўшчыкаў укладаў (дэпазітаў); аб’екты і суб’екты страхавання; памер страхавога пакрыцця і ажыццяўленне выплат у валюце ўкладу; права патрабавання страхоўшчыка дэпазітаў да ліквідуемага банку (спагнанне сродкаў); прыцягненне да адказнасці асоб, якія маюць дачыненне да банкруцтва банка, і роля страхоўшчыка дэпазітаў у гэтым працэсе.
Пасяджэнне праходзіла ў вочным рэжыме, а таксама шляхам анлайн-падключэння ўдзельнікаў.