Страхавое пакрыццё па ўкладах у РФ цяпер можна атрымаць анлайн
Заяву на атрыманне страхавога пакрыцця па ўкладзе з 19 сакавіка 2024 года можна падаць дыстанцыйна на сайце дзяржаўнай карпарацыі «Агенцтва па страхаванні ўкладаў» (АСВ) або з дапамогай Адзінага партала дзяржаўных паслуг («Дзяржпаслугі»).
Гэта стала магчымым пасля ўступлення ў сілу змен, унесеных у Федэральны закон «Аб страхаванні ўкладаў у банках Расійскай Федэрацыі».
Агенцтва будзе пералічваць сродкі ўкладчыку па рэквізітах банкаўскага рахунку, указаных у яго заяве. Уладальнікі карт нацыянальнай плацежнай сістэмы «Мір» могуць падаць заяву без указання рэквізітаў. Сродкі будуць пералічаны па нумары карты.
Паслуга даступная ўсім катэгорыям укладчыкаў.
Грамадзяне, якім не падыходзіць фармат дыстанцыйных выплат, змогуць атрымліваць страхавое пакрыццё, як і раней, пры асабістым звароце ва ўпаўнаважаны банк-агент або офіс АСВ.
Акрамя таго, на сайце дзяржаўнай карпарацыі «Агенцтва па страхаванні ўкладаў» (АСВ) пачаў працаваць сэрвіс, з дапамогай якога можна праверыць статус пададзенага ў АСВ звароту.
Ён дазваляе ўдакладніць статус заявы на выплату страхавога пакрыцця, прад’яўлення патрабавання крэдытора, запыту на атрыманне даведкі і іншых зваротаў. Скарыстацца сэрвісам могуць фізічныя і юрыдычныя асобы, якія звярнуліся:
— праз сайт АСВ;
— праз электронную пошту;
— Поштай Расіі;
— асабіста ў офісе АСВ.