У кастрычніку 2025 года адбыліся пасяджэнні Экспертнай групы па гарманізацыі
У фармаце відэаканферэнцыі 15, 16 і 23 кастрычніка 2025 г. адбыліся чарговыя пасяджэнні Экспертнай групы па гарманізацыі заканадаўства ў сферы страхавання (гарантавання) банкаўскіх укладаў (дэпазітаў), ліквідацыі, фінансавага аздараўлення і банкруцтва крэдытных арганізацый на тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза пры Кансультатыўным Камітэце па фінансавых рынках Еўразійскай эканамічнай камісіі (далей – Экспертная група).
Падчас пасяджэння Экспертнай групы былі разгледжаны і зацверджаны пункты праекта Узгодненых прапаноў па гарманізацыі заканадаўства дзяржаў – членаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў дачыненні да функцыянавання сістэм страхавання (гарантавання) укладаў (дэпазітаў) насельніцтва:
- Глава 4. Крыніцы і напрамкі выкарыстання сродкаў сістэмы страхавання ўкладаў
- Глава 5. Інфармаванне грамадскасці аб сістэме страхавання ўкладаў