У Алматы 23 кастрычніка 2024 года адбылося пасяджэнне Рабочай групы па цыфравізацыі страхоўшчыкаў дэпазітаў ЕАЭС
У рамках дзейнасці Рабочай групы па ўзаемадзеянні ў сферы цыфравізацыі страхоўшчыкаў дэпазітаў дзяржаў — членаў Еўразійскага эканамічнага саюза (далей — ЕАЭС) 23 кастрычніка 2024 г. у горадзе Алматы, Рэспубліка Казахстан, адбылося адзінаццатае пасяджэнне, арганізатарам якога выступіў Казахстанскі фонд гарантавання дэпазітаў. У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх арганізацый па страхаванні ўкладаў дзяржаў – членаў ЕАЭС.
Прадстаўнікі Агенцтва па страхаванні ўкладаў Расійскай Федэрацыі і Казахстанскага фонду гарантавання дэпазітаў выступілі з дакладамі на тэму выкарыстання інфармацыйных падсістэм у перыяд работы часовай адміністрацыі банка, яго ліквідацыі і банкруцтва, а таксама ў дзеючых банках.